3 лiстапада 2023, Пятніца, 19:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння беларусы адзначаюць Дзяды

3
Сёння беларусы адзначаюць Дзяды
фота: epa

Да 1998 году гэты дзень афіцыйна быў выходным у Беларусі.

Нашы продкі меркавалі, што памерлыя продкі ператвараюцца ў духаў, якіх трэба задобрыць, каб яны станоўча ўплывалі на жывых. На Дзяды прынята прыходзіць да месцаў пахавання памерлых сваякоў, прыбіраць магілы, ладзіць вячэру ў памяць сваякоў.

Восеньскія Дзяды маюць шмат агульных рысаў з праваслаўным святам Радаўніцы. У гэты дзень з'яўляецца нагода не толькі наведаць магілы продкаў і ўспомніць памерлых прадстаўнікоў свайго роду, але і падвесці вынікі года і задумацца над сэнсам уласнага жыцця.

Для дэмакратычнай грамадскасці Беларусі Дзяды таксама сталі днём ушанавання памяці загінулых ад сталінскіх рэпрэсій: у 1937 годзе перад гэтым святам былі расстраляныя блізу 130 прадстаўнікоў інтэлектуальнай беларускай эліты.

Да 1998 году гэты дзень афіцыйна быў выходным днём у Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках