7 снежня 2023, Чацвер, 19:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пушкін адказаў за Пуціна

47
Пушкін адказаў за Пуціна

Мэта «спецаперацыі» дасягнутая?

Вось і ў Кіеве знеслі помнік Пушкіну.

Мэта «спецаперацыі» дасягнутая, Уладзімір Уладзіміравіч?

З дэмілітарызацыяй пакуль атрымліваецца не вельмі, з вызваленнем «спрадвечных расейскіх зямель» - а калі паслухаць такіх вядомых «гісторыкаў», як намеснік кіраўніка Савета бяспекі Мядзведзеў, то гэта ўся тэрыторыя Украіны, акрамя хіба што Львова - таксама. Затое рух расейскіх танкаў, ракетныя і артабстрэлы дапамаглі «ачышчэнню» Украіны ад усяго, што звязанае з савецкай і расейскай гісторыяй. Ужо на канец мінулага года былі знесеныя амаль 100 помнікаў - ад Кацярыны II да воінаў-вызваліцеляў і працэс усё не спыняецца.

Можна колькі заўгодна казаць аб варварстве. Але калі гінуць жывыя людзі, бессэнсоўна казаць аб культуры і заклікаць да захавання манументаў. І бедны Пушкін адказвае за Пуціна.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках