Супраць Арэстовіча распачалі крымінальную справу
45- 16.11.2023, 22:55
- 31,274
Экс-дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны мае шматмесячны канфлікт з дзейным народным дэпутатам.
Украінская паліцыя распачала крымінальную вытворчасць у дачыненні да былога дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арэстовіча. Пра гэта паведаміў у сваім "Фэйсбуку" народны дэпутат ад партыі "Голас" Наталля Піпа.
“На грамадзяніна Арэстовіча распачалі крымінальную справу. Пра гэта мяне паведаміла Нацыянальная паліцыя Украіны, а я паведамляю вам. Чакаем больш хуткага (аднак сумнеўнага) вяртання выведніка ва Украіну”, - напісала яна.
Ніякіх іншых падрабязнасцяў яна не падала.
Пазней, як паведамляе a target="_blank" href=https://www.unian.net/politics/protiv-arestovich-otkryli-ugolovnoe-delo-nardep-12458100.html>“Уніян”, у Нацпаліцыі Украіны праінфармавалі, што па факце звароту групы народных дэпутатаў наконт фальшывага паведамлення аб злачынстве сталічныя следчыя пачалі крымінальную справу.
“У Шаўчэнкаўскай управе паліцыі паступіла заява ад народных дэпутатаў Украіны аб магчымым учыненні крымінальнага правапарушэння грамадзянінам Украіны, якое палягае ў загадзя фальшывым паведамленні аб злачынстве, а менавіта падачы заявы ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў аб учыненні злачынства народным дэпутатам. Следчыя распачалі крымінальную вытворчасць паводле ч. арт.383 Крымінальнага кодэкса Украіны - загадзя фальшывае паведамленне аб учыненні крымінальнага правапарушэння”, - гаворыцца ў паведамленні праваахоўнікаў.
Крыніцы ў Нацпаліцыі пацвердзілі, што справа тычыцца Піпы і Арэстовіча.