УСУ прарвалі расейскую абарону пад Горлаўкай
1- 17.11.2023, 8:09
- 14,248
Вызваленыя тэрыторыі, якія займаюць акупанты з 2016 года.
Падраздзяленні УСУ прарвалі расейскія абарончыя пазіцыі ў наваколлі Горлаўкі, паведамляе dialog.ua.
Мяркуючы з апублікаваных у Інтэрнэце кадраў, украінскія байцы прасунуліся на тэрыторыю, акупаваную пад Горлаўкай у 2016 годзе.
Украінскі вайсковы эксперт Арцём Краўчук у сваім Telegram-канале паказаў карту прасоўвання УСУ, грунтуючыся на папярэдняй інфармацыі.
Згодна з аналізам карты, прасоўванне УСУ ўглыб расейскіх пазіцый на паўночным захадзе ад Горлаўкі склала блізу 500 мэтраў.

"Сітуацыя на ўдакладненні, карта змененая, аналізуючы візуальныя звесткі", - дадаў ён.
Інфармацыя аб наступе УСУ паступіла і з расейскай стараны.
Расейскі вайсковы прапагандыст тэлеканала «Расея-1» Аляксандр Сладкоў у сваім Telegram-канале пацвердзіў праблемы расейскага войска пад Горлаўкай каля тэрыкона: УСУ штурмам узялі пад кантроль яго палову.
Сладкоў заяўляе, што цяпер лінія фронту праходзіць па западзіне паміж дзвюма часткамі тэрыкона. Паводле ягоных слоў, абставіны склаліся неспрыяльна для расейскага войска.
Раней за некалькі кіламэтраў на поўнач ад Горлаўкі УСУ разгарнулі контрнаступальную аперацыю на Паўднёвым флангу Бахмута, узяўшы пад поўны кантроль вялікую дзялянку тэрыторыі.

