Сі Цзіньпін прымусіў Крэмль напружыцца
2- 17.11.2023, 8:33
- 9,754
Кіраўнік Кітая выступіў са значнай заявай.
«У сувязі з учорашняй прамовай Сі Цзіньпіна, яе тонам і зместам, я б рэкамендаваў расейцам моцна напружыцца. Мяркуючы з усяго, у глабальным новым свеце іх не існуе. Наогул», —піша ўкраінскі блогер Ян Валетаў.
Эксперт таксама апублікаваў поўны тэкст прамовы кіраўніка Кітая на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам:
- Спадар прэзідэнт, прыехаўшы сюды, я думаў аб вашай выправе ў Кітай, калі я быў віцэ-прэзідэнтам Кітая, і мы мелі сустрэчу — гэта было 12 гадоў таму, я ўсё яшчэ памятаю нашу камунікацыю вельмі выяўна, і гэта заўсёды дае аб чым падумаць .
Мінулы раз мы сустракаліся на Балі, год і адзін дзень таму. Шмат чаго адбылося з таго часу.
Свет выбіраецца з пандэміі ковіда, але ён усё яшчэ пад яе вялізным уплывам. Глабальная эканоміка ўсё яшчэ аднаўляецца, але гэты момант застаецца слізкім. Ланцужкі вытворчасці і паставак усё яшчэ пад пагрозай перапынення, а пратэкцыянізм узрастае. Усё гэта — сур'ёзныя праблемы.
Стасункі Кітая і ЗША — найважнейшыя двустароннія стасункі ў свеце, павінны ўспрымацца ў шырокім кантэксце паскарэння глабальных трансфармацый, раней нябачаных у гэтым стагоддзі. Яны маюць развівацца на карысць нашым народам і адпавядаць нашай адказнасці за чалавечы прагрэс.
Стасункі Кітая і ЗША ніколі не былі бясхмарнымі за апошнія 50+ гадоў, яны заўсёды сутыкаліся з тымі або іншымі праблемамі. І ўсё адно яны працягвалі рухацца наперад праз выгіны і перашкоды.
Для такіх дзвюх краін як Кітай з ЗША паварочвацца адна да адной спінамі — гэта не варыянт. Гэта нерэалістычна, каб адна старана спрабавала пераналадзіць другую, а канфлікт і канфрантацыя мелі б незразумелыя наступствы для абедзвюх старон.
Я ўсё яшчэ мяркую, што вялікая канкурэнцыя паміж краінамі — гэта не пераважная тэндэнцыя цяперашніх часоў і не можа развязаць праблем, з якімі сутыкаюцца Кітай і ЗША.
Планета Зямля дастаткова вялікая для дзвюх краін, каб мець поспех. А поспех адной краіны — магчымасць для другой.
Гэта аб'ектыўны факт, што Кітай і ЗША маюць адрозненні ў культуры, гісторыі, сацыяльнай сістэме і шляху развіцця. Аднак датуль, пакуль яны паважаюць адно аднаго, яны будуць цалкам здольныя ўзвысіцца над адрозненнямі і знайсці правільны шлях, каб паладзіць адно з адным. Я цвёрда веру ў шматабяцальную будучыню двустаронніх стасункаў.
Спадар прэзідэнт, мы пры стырне стасункаў паміж Кітаем і ЗША. Мы нясём адказнасць за абодва народы і за сусветную гісторыю. Чакаю глыбокага абмену поглядамі, у якім мы дасягнулі б новага разумення стратэгічных і ўсёабдымных праблем, крытычных для стасункаў Кітая і ЗША, і праблем, якія ўплываюць на свет і развіццё ў свеце.