На мяжы Расеі і Фінляндыі пачаліся сутыкненні
57- 18.11.2023, 18:19
- 71,070

Паліцыя ўжыла слезацечны газ супраць нелегалаў.
На мяжы Расеі і Фінляндыі пачаліся сутыкненні паліцыі з нелегаламі, якія хочуць перасячы мяжу.
Памежнікам давялося пусціць слезацечны газ, каб уціхамірыць натоўп. Гэта адбылося ў КПП «Ніірала». Да памежнага пераходу прыбыла група прыкладна з 30 чалавек. Яны паспрабавалі прарвацца праз мяжу.
Напярэдадні ў Фінляндыі прынялі пастанову закрыць КПП, бо на мяжу сталі масава прыязджаць у пошуках прытулку грамадзяне Ірака, Емена, Сірыі і іншых краінаў.