Ва УСУ з'явіўся новы магутны тып зброі
9- 21.11.2023, 8:08
- 36,390
Нанесены ўдар па вайсковым аэрадроме ў Белгарадзе.
Супольнікі Украіны працуюць над забеспячэннем УСУ зброяй для супрацьдзеяння расейскай агрэсіі. Апроч баявых машын, ракетнага ўзбраення, УСУ таксама атрымліваюць боепрыпасы рознага калібру і далёкасці паразы.
Адзін з такіх нядаўна ўдала адпрацаваў па аэрадроме ворага. Пра гэта «24 Каналу» расказаў палкоўнік УСУ ў запасе, лётчык-інструктар і вайсковы экспэрт Раман Світан.
З'яўленне новых набояў ва УСУ
Расейскімі сацсеткамі распаўсюджваецца паніка з-за таго, што УСУ пачалі выкарыстоўваць новы тып узбраення - набоі да ракетнага комплексу «Точка-У». Абломкі аднаго з такіх выяўленыя на месцы трапляння ў Белгарадскі аэрадром.
Гэта даволі даўняя балістычная ракета, мадыфікацыя далёкасцю ад 70 да 120 км. Устаноўкі былі на ўзбраенні Украіны, аднак набоі былі адстраляныя ў першыя дні вайны.
"Добрая зброя, асабліва аскепкава-фугасная баявая частка, яна выбухае ў паветры і накрывае адрэзак блізу 3 га, гэта прыкладна футбольнае поле", - растлумачыў Світан.
Ён выказаў меркаванне, што паўторнаму з'яўленню набояў да гэтага комплексу спрыялі хаўруснікі Украіны.
У свой час Савецкі Саюз пастаўляў гэтую зброю ў многія краіны. У расейцаў супраць такой зброі няма абароны, акрамя ўстаноўкі С-400.