7 снежня 2023, Чацвер, 14:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі тры расейскія рэгіёны

Дроны атакавалі тры расейскія рэгіёны

Што вядома?

У Расеі заявілі, што вечарам 20 лістапада беспілотныя лятальныя апараты атакавалі тры рэгіёны. Аб наступствах не паведамляецца, перадае УНІАН.

Так, увечары расейскае Міністэрства абароны дало справаздачу аб знішчэнні "ўкраінскага беспілотнага лятальнага апарата" над Бранскай вобласцю. Яго нібыта збілі а 21:30 сродкі супрацьпаветранай абароны РФ.

Неўзабаве губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў заявіў, што расейскія сілы "абясшкодзілі" беспілотнікі на тэрыторыі Шаблыкінскага раёна.

“З аператыўных звестак, пашкоджанняў і пацярпелых няма. Праваахоўным блокам праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем”, - напісаў ён у сваім Telegram-канале.

Ужо пазней Мінабароны Расеі заявіла аб збіцці чарговага дрона самалётнага тыпу, гэтым разам - над Курскай вобласцю.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках