Два дакладныя траплянні: HIMARS разграмілі размяшчэнне войска РФ на Данбасе
1- 21.11.2023, 8:59
- 13,296

Ліквідаваная вялізная колькасць акупантаў.
Расейскія акупанты прызналі ўдар УСУ па аб'ектах у вёсцы Кумачова Старабешаўскага раёна на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці. Паводле версіі захопнікаў, украінскія вайскоўцы білі з HIMARS, паведамляе dialog.ua.
Мясцовыя жыхары ў пабліках вёскі расказалі тое, што спрабавалі схаваць акупацыйныя “ўлады”.
Напраўду два прылёты трапілі па будынку сельскага клуба, дзе было шмат расейскіх вайскоўцаў. Значная частка з іх была ліквідаваная.