«Беларуская выведка»: Лукашэнка канчаткова здаўся
9- 21.11.2023, 9:09
- 20,572

Частка яго атачэння незадаволеная баязлівасцю і капітуляцыяй дыктатара.
Адбылася фактычная здача рэжымам Лукашэнкі суверэнітэту Беларусі. На водкуп рускім аддадзена спецаперацыя ў канчатковай зачыстцы "беларускага выступу", паведамляе тэлеграм-канал "Беларуская выведка".
Асабліва цынічна выглядае той факт, што куратары з Крамля і "дыпламаты" з пасольства РФ у прыватных гутарках са сваімі "падапечнымі" называюць сваю дзейнасць на манер часоў Трэцяга Рэйха - "Канчатковае развязанне беларускага пытання".
Лукашэнка ведае, што расейцы актыўна рэалізуюць “канчатковае развязанне беларускага пытання” і баязліва ігнаруе працэс, даводзячы свайму асяроддзю тэзісы аб карысці “зачысткі” для рэжыму.
Частка ягонага апарату, арыентаваная на незалежнасць Беларусі, выразна разумее, што Лукашэнка канчаткова “здаўся”.