7 снежня 2023, Чацвер, 14:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільская лазерная сістэма «Жалезны прамень» упершыню ў свеце перахапіла ракету

Ізраільская лазерная сістэма «Жалезны прамень» упершыню ў свеце перахапіла ракету

Унікальны комплекс здольны паражаць цэлі з высокай дакладнасцю.

Ізраільскія падраздзяленні супрацьпаветранай абароны ўпершыню выкарыстоўвалі лазерны комплекс СПА «Жалезны прамень» (Iron Beam) для знішчэння ракеты. Ракету выпусцілі з Лібана па Ізраілі падчас баявых дзеянняў.

Пра гэта паведамляе «Голас Ізраіля».

Адзначаецца, што гэтая сістэма не мае аналагаў у свеце. Яна адрозніваецца высокай дакладнасцю і «неабмежаваным боезапасам». Для паражэння цэлі выкарыстоўваюцца лазерныя прамяні. Комплекс дазваляе знішчаць беспілотныя лятальныя апараты, мінамёты і ракеты рознага тыпу. Магутнасць сістэмы складае 100 кВт.

Распрацоўнікам Iron Beam з'яўляецца кампанія Rafael Advanced Defense Systems. Навінка была прадэманстраваная на міжнароднай зброевай выставе IDEX 2023.

Нягледзячы на тое, што комплекс мае невялікую далёкасць паражэння (усяго некалькі кіламетраў), ён здольны эфектыўна выконваць задачы па абароне важных аб'ектаў.

Таксама комплекс недарагі ў абслугоўванні, бо для яго не патрэбныя дарагія набоі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках