ISW: Кадыраў кінуў нечаканы выклік Пуціну
- 21.11.2023, 11:03
- 14,116
Чачэнія паставіла кіраўніка Крамля ў вельмі цяжкае становішча.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў працягвае спробы выдзеліцца ў расейскай інфармацыйнай прасторы, парушаючы агульнапрынятыя межы паміж кіраўнікамі суб'ектаў і прэзідэнтам РФ.
Учора, 20 лістапада, падчас відэаканферэнцыі, прысвечанай абнаўленню парка грамадскага транспарту ў тым ці іншым рэгіёне РФ, Кадыраў публічна запрасіў Пуціна ў Чачэнію.
Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) нагадваюць, што ў гэтым рэгіёне прэзідэнт Расеі не быў з 2011 года.
Кадыраў чытаў свой зварот да кіраўніка Крамля з лістка і пры гэтым моцна заікаўся. У канцы ён заявіў, што Пуцін зрабіў шмат для самой Чачэніі, хоць сам не наведваў рэспубліку вельмі даўно: менавіта «старэйшыны» нібыта аблаялі Кадырава за такі пралік.
Кіраўнік РФ не стаў даваць адказ на запрашэнне Кадырава, але пахваліў увесь чачэнскі народ.
Публічнае запрашэнне Кадырава Пуціну ставіць прэзідэнта РФ у цяжкае становішча, бо ён або не заўважае запрашэнне і рызыкуе ігнараваць кіраўніком Чачэніі, або прымае запрашэнне і рызыкуе выглядаць так, быццам ён паддаецца ціску Кадырава.
Эксперты ўпэўненыя, што такі выклік Пуціну - гэта спроба Кадырава чарговым разам выслужыцца перад прэзідэнтам РФ і адначасова з гэтым ён апелюе да свайго чачэнскага народа, які нібыта сам намагае на тым, каб кіраўнік Крамля наведаў рэгіён.