7 снежня 2023, Чацвер, 12:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выклікаў на даклад пад грыфам «сакрэтна» Вальфовіча, Церцеля і Хрэніна

15
Лукашэнка выклікаў на даклад пад грыфам «сакрэтна» Вальфовіча, Церцеля і Хрэніна

Што адбываецца?

Дыктатар Лукашэнка сёння прымае з дакладам кіраўніцтва шэрагу сілавых ведамстваў.

Як паведамілі ў ягонай прэс-службе, у Палац незалежнасці прыехалі:

дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч,

старшыня КДБ Іван Церцель,

міністр абароны Віктар Хрэнін,

начальнік Галоўнай выведвальнай управы Уладзімір Купрыянюк.

«Шмат падрабязнасцяў не чакаем, даклад у кабінеце і пад грыфам «С», - адзначылі ў прэс-службе дыктатара.

Трэба адзначыць, што найбліжэйшымі днямі ў Менску павінны адбыцца мерапрыемствы па лініі АДКБ, у тым ліку пасяджэнні на ўзроўні міністраў абароны, сакратароў саветаў бяспекі і міністраў замежных спраў.

23 лістапада назначаная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - членаў арганізацыі. Напярэдадні Лукашэнка прымаў генсака АДКБ, заявіўшы, што «хоча годна правесці будучы саміт».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках