Расейскія акупанты ўдарылі па Кіеве балістычнымі ракетамі
12- 11.12.2023, 8:37
- 21,168

Разбураныя жылыя дамы.
У выніку атакі краіны-агрэсаркі РФ балістычнымі ракетамі па Кіеве ўночы ў панядзелак, 11 снежня, былі разбураныя жылыя дамы ў мікрараёне Бортнічы, піша New Voice.
Фота наступстваў атакі апублікаваў часовы выканаўца абавязкаў старшыні Дарніцкай раённай дзяржадміністрацыі Мікалай Калашнік.
На фота бачна, што ў выніку ўдару былі пашкоджаныя і разбураны жылыя дамы.
Таксама ў дамах былі выбітыя вокны.
Працуюць ратавальнікі, узрыватэхнікі, следча-аператыўныя групы.





