Ізраіль паслаў жорсткі сігнал Пуціну
- 11.12.2023, 8:48
- 36,066

Сталі вядомыя дэталі размовы Нетаньяху і кіраўніка Крамля.
Кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў нядзелю раніцай перапыніў пасяджэнне Кабінета міністраў, каб правесці 50-хвілінную тэлефонную размову з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Падчас гэтых перамоў ізраільскі прэм'ер выказаў незадаволенасць пазіцыяй РФ у ААН і на іншых міжнародных пляцоўках, а таксама збліжэннем Крамля з Іранам.
Пра гэта паведаміла ізраільская журналістка Марыя Асраф са спасылкай на свае крыніцы, інфармуе Haaretz.. Асобна варта адзначыць, што размова Нетаньяху і Пуціна адбылася на фоне ўчорашняга візіту ў Маскву іранскага прэзідэнта Эбрахіма Раісі.
Ізраільскі прэм'ер выказаў незадаволенасць сістэмнай пазіцыяй Расеі што да Ізраіля і вайны ў сектары Газа. Ён сказаў у размове з Пуціным, што "кожная краіна, якая зазнала такі жорсткі тэрарыстычны акту (гаворка аб уварванні баевікоў ХАМАСа ў Ізраіль 7 кастрычніка - рэд.), адказала б не менш жорстка".