«Асцярога расейцаў на Херсоншчыне нарастае»
- 11.12.2023, 8:51
- 11,298

Акупанты нічога не могуць зрабіць з украінскім плацдармам.
Расейскае войска не можа нічога зрабіць з украінскім плацдармам на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Агрэсар спрабуе перакідаць туды дадатковыя сілы, баючыся пагаршэння сітуацыі, распавёў у Telegram ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка.
«Камандаванне расейскіх акупацыйных войскаў так і не можа знайсці аптымальнае развязанне праблемы левага берага, кантроль Сіл абароны Украіны на якім пашыраецца. І ў той час як усеагульная ўвага прыкаваная да Крынак, у якіх у рэжыме нон-стоп гарыць расейская тэхніка, цікавыя і вельмі дзіўныя справы маюць месца быць крыху заходней», – піша ён у сваім Тэлеграм-канале.
Праблемнымі адцінкамі для расейцаў Каваленка называе таксама раёны на захад ад Алёшак і Падлеснае. Паводле ягоных слоў, агрэсар перакінуў на дняпроўскі кірунак дадатковыя сілы з Запарожскага адцінку фронту, а таксама з Крыма. Цяпер гэтая групоўка налічвае:
блізу 70 тысяч асабовага складу;
блізу 380 танкаў;
да 1 тысячы ББМ;
500 адзінак рулевай артылерыі;
да 100 РСЗА.
Аналітык акцэнтуе, што расейцам пакуль удаецца нарошчваць тут колькасць асабовага складу, але прыкметнага прыросту ў вайсковай тэхніцы так і не адбылося.
«З гэтага можна зрабіць простую выснову, што неспакой у шэрагах камандавання групы войскаў «Дняпро» разрастаецца па ўсё большай працягласці левага берага. І яно не дзіўна, бо практычна ўсе тыя адцінкі, пра якія мы казалі вышэй, маюць вельмі абмежаваную лагістыку, пераразанне якой з'яўляецца для расейцаў фатальным», - канстатуе Каваленка.