Зяленскі ў Аргентыне сустрэўся з Орбанам
14- 11.12.2023, 9:31
- 12,852

Стала вядома, пра што размаўлялі прэзідэнт Украіны і прэм'ер Вугоршчыны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Аргентыну сустрэўся з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам.
Паводле слоў Зяленскага, двухбаковая размова тычылася еўрапейскіх спраў дзвюх дзяржаў.
«На палях інаўгурацыі (прэзідэнта Аргенціны - рэд.) размаўляў з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Орбанам. Максімальна адкрыта і зразумела, пра нашыя еўрапейскія справы», - распавёў кіраўнік украінскай дзяржавы ў сваім відэазвароце.
.
Адзначым, пасля абрання Уладзіміра Зяленскага на пасаду прэзідэнта ў 2019 годзе абодва лідары сустракаліся толькі коратка. Зяленскі прапаноўваў Орбану паўнавартасную сустрэчу, аднак яна так і не адбылася.
Пасля поўнамашабнага расейскага ўварвання напружаныя стасункі паміж Кіевам і Будапештам пагоршыліся. Орбан неаднаразова заяўляў, што не верыць у перамогу Украіны.