Палітолаг: Лукашэнка разумее, што ўлада ў Крамлі мае хісткія падваліны
4- 11.12.2023, 9:37
- 10,208

Патэнцыйны крызіс у РФ прымушае яго нэрвавацца.
Лукашэнка шукае гарантыі бяспекі ў Кітаі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу FREEДОМ заявіў украінскі філосаф, палітолаг, акадэмічны дырэктар Цэнтра публічнай дыпламатыі Аляксей Палегкій:
- Думаю, Лукашэнка выдатна разумее, што ўся гэтая ўлада ў Крамлі мае хісткія падваліны. Яна моцная цяпер, але можа вельмі моцна пахіснуцца ў нейкі з момантаў. І тое, што будзе адбывацца з ім пры пэўных крызісных працэсах у Расеі, — гэта вялікае пытанне. Бо фактычна Беларусь цяпер цалкам залежная ад Расеі. Адпаведна, для яго гэта магчымасць не толькі ў асабістым сэнсе выратавання на гелікаптэры, але і магчымасць атрымаць пэўныя запэўненні ў гарантыях.