У Беларусі масава канфіскоўваюць з продажу гірлянды
8- 11.12.2023, 11:56
- 9,074

Вырабы прызналі небяспечнымі адразу паводле некалькіх крытэраў.
Гірлянды масава канфіскоўваюць з продажу ў Беларусі. Амаль 40 небяспечных найменняў знайшоў гарадзенскі Дзяржстандарт.
Пастаянны маніторынг праходзіў з верасня да лістапад 2023 года.
Маркі навагодніх упрыгожванняў SHLights, Twinkle light, Round Plastic Bulbs, Decorative Lights, KAIDE не прайшлі праверку якасці.
Гірлянды не адпавядалі патрабаванням "Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання", "Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў", "Аб абмежаванні прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыётэхнікі".
Усе ўпрыгожанні былі забароненыя да продажу як неадпаведныя рэгламентам Мытнага саюза і ЕАЭС.