«З'явіўся новы лозунг МТЗ»
13- 11.12.2023, 12:04
- 9,874

Беларус пракаментаваў дзіўны відэаролік ад менскага прадпрыемства.
Работнікі Менскага трактарнага завода запісалі ролік паводле матываў расейскага крымінальнага серыяла “Слова пацана”. Чытач сайта Charter97.org адрэагаваў на “творчасць” працоўных менскага прадпрыемства:
- З'явіўся новы лозунг МТЗ.
Выраблены ў РФ серыял паказвае беднасць, галечу і жорсткасць часоў "саўка". Беззаконне, забойствы, рэкет, сутычкі з праваахоўнікамі, разборкі банд на кожным кроку ў 90-х.
Дзе ж тут рамантыка? Пра што настальгаваць? Сёння крычым “слова пацана”, а заўтра – “Слава КПСС”?