Найбуйнейшая крыптабіржа свету адмовілася ад расейскага рубля
1- 11.12.2023, 14:47
- 5,594

Аперацыі стануць недаступныя з 31 студзеня.
Крыптабіржа Binance спыніць падтрымліваць расейскі рубель пры аперацыях P2P.
Як гаворыцца ў паведамленні Binance, гэта закране такія гандлёвыя пары рубля як USDT (Тэтэр), BTC (Біткоін), First Digital USD, Binance Coin, ETH (Эфір), Binance USD, а таксама пары рубель — рубель.
Адзначаецца, што аперацыі будуць недаступныя з 31 студзеня 2024 года. Такім чынам з гэтага моманту нельга будзе здзяйсняць угоды паміж карыстальнікамі.