Ліквідацыя здрадніка Ківы: У СБУ зрабілі афіцыйную заяву
5- 11.12.2023, 16:07
- 8,762

Ва ўкраінскай спецслужбе падкрэслілі, што смерць – гэта адзіная перспектыва, якую можна прапанаваць акупантам і іх памагатым.
У Службе бяспекі Украіны (СБУ) афіцыйна (пракаментавалі https://t.me/SBUkr/10618) дачыненне да ліквідацыі злачынцы і здрадніка Іллі Ківы. У апублікаваным каментарыі адзначаецца, што СБУ праводзіць вельмі шмат паспяховых спецаперацый, у тым ліку і тых, якія нясуць заслужанае пакаранне ваенным злачынцам і ворагам Украіны.
– Як адзначаў раней кіраўнік СБУ Васіль Малюк, смерць – гэта адзіная перспектыва, якую мы можам прапанаваць акупантам і іхнім памагатым. Таксама Васіль Малюк неаднаразова падкрэсліваў, што ворагі Украіны абавязкова будуць адказваць за свае злачынствы: і перад Богам, і перад украінскім народам – паводле закону і паводле маралі. Сітуацыя з ліквідацыяй Іллі Ківы толькі пацвярджае гэтыя словы, – адзначаюць у спецслужбе Украіны.
У СБУ дадалі, што ўсе дэталі спецаперацый СБУ грамадства даведаецца пасля перамогі Украіны.