У Менску выпала снегу на ўзроўні 285% ад нормы
4- 11.12.2023, 21:07
- 5,536

З пачаткам зімы ў чатыры разы павялічыўся попыт на спецыялістаў ва ўборцы снегу.
З канца лістапада з беларускай сталіцы вывезлі больш за 500 тыс. кубаметраў снегу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Менгарвыканкама.
У апошняй дэкадзе лістапада і пачатку снежня ў Менску выпала снегу на ўзроўні 285% ад нормы, тлумачыць кіраўнік управы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык.
Утылізаваць снег дапамагаюць блізу 40 тыс. чалавек, задзейнічана больш за 8 тыс. адзінак тэхнікі.
Акрамя таго, гарадскія ўлады змагаліся і з галалёдам на сталічных вуліцах. Для гэтага выкарыстана больш за 58 тыс. тонаў рэагентаў. Таксама па горадзе ўстаноўлена блізу 8,5 тыс. скрыняў для захоўвання пясчана-саляной сумесі.
З пачаткам зімы ў чатыры разы павялічыўся попыт на спецыялістаў ва ўборцы снегу. Толькі ў лістападзе на пляцоўцы для пошуку працы было апублікавана блізу 130 вакансіяў, звязаных з гэтай справай.