Стала вядома, што адбываецца з расейскімі баявымі самалётамі ў Беларусі
8- 2.12.2023, 9:03
- 23,110

Ва УСУ раскрылі падрабязнасці.
Расея мае 1500 баявых самалётаў і верталётаў стратэгічнай авіяцыі. І амаль 30-40 самалётаў РФ засяродзіла на авіябазах Беларусі.
Пра гэта паведаміў спікер Паветраных Сіл УСУ Юры Ігнат у інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.
«З Беларусі баявыя самалёты рэдка, але ўсё яшчэ вылятаюць. У Расеі практычна ў кожным горадзе ёсць вайсковы аэрадром, у Крыме - прыкладна пяць аэрадромаў», - адзначыў спікер УСУ.
Ігнат таксама пералічыў асноўныя баявыя барты авіяцыі ў арсенале Мінабароны РФ:
Ту-22 М3;
Ту-95;
Ту-60;
Су-24;
МіГ-29;
Су-30;
Су-27;
Су-34;
Су-35;
Су-25;
верталёты Ка-52, Мі-24, Мі-28.