Выбухны перакур: партызаны зладзілі нечаканую атаку на акупантаў у Мелітопалі
- 2.12.2023, 13:15
- 8,482

Расейскіх вайскоўцаў ліквідавалі сярод белага дня разам з тэхнікай.
Актывісты ўкраінскага супраціву ў часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці правялі 1 снежня чарговую акцыю помсты акупантам.
Яны сярод белага дня зладзілі на ўездзе ў горад паспяховую атаку, у выніку якой былі ліквідаваныя расейскія захопнікі.
Яны былі знішчаныя разам з палівазапраўшчыкам, акупацыйная «ўлада» ў Мелітопалі зараз спрабуе схаваць наступствы атакі. Падрабязнасці раскрылі ў Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны.
«Нечаканы і паспяховы напад быў рэалізаваны 1 снежня 2023 года ў абедзенны час на ўездзе ў часова акупаваны Мелітопаль. Сілы ўкраінскага супраціву знішчылі некалькі расейскіх акупантаў і нанеслі паражэнне варожаму палівазапраўшчыку ― вайсковая тэхніка выведзеная са строю», – гаворыцца ў паведамленні.
У ГУВ дадалі, што адплата нагнала захопнікаў на праспекце Багдана Хмяльніцкага, 115. Побач да акупацыі размяшчаўся аўтацэнтр «Лідар». Гэтае месца, сцвярджаюць у вайсковай выведцы, акупанты аблюбавалі для прыпынкаў «на перакур».

У Мелітопалі сілы супраціву правялі чарговую паспяховую аперацыю: знішчаныя акупанты і тэхніка
«Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны і адважныя ўкраінскія партызаны нагадваюць: паленне забівае», - іранізуюць у ГУВ.

У выведцы не раскрылі падрабязнасцей наконт таго, колькі менавіта захопнікаў адправіліся на канцэрт да Кабзона. Аднак дадалі, што мясцовыя гаўляйтары ў адчаі спрабуюць схаваць наступствы атакі.
«Пасля чарговага паспяховага налёту сіл супраціву, які пацягнуў ліквідацыю захопнікаў і пашкоджанне іх вайсковай тэхнікі, расейская акупацыйная адміністрацыя ў Мелітопалі спрабуе схаваць наступствы нападу праз страх перад крамлёўскімі спецслужбамі», - адзначылі ў ГУР.