Ізраільскія разведчыкі атрымалі загад з'ехаць з Катара
- 2.12.2023, 19:27
- 7,052

Перамовы з ХАМАС спыненыя.
Ізраільскія разведчыкі атрымалі загад вяртацца з Катара пасля таго, як перамовы аб спыненні агню зайшлі ў глухі кут.
Кіраўнік «Масада» Давід Барнэа «загадаў камандзе ў горадзе Доха вярнуцца ў Ізраіль», атрымаўшы адпаведнае ўказанне ад прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньяху, паведамляе BBC.
«Тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС не выканала сваю частку пагаднення, якое ўключала вызваленне ўсіх жанчын і дзяцей у адпаведнасці са спісам, які быў прадстаўлены ХАМАС і ўхвалены ім», – гаворыцца ў заяве «Масада».