У небе над расейскім Краснадарам былі чутныя гукі выбухаў
- 2.12.2023, 19:57
- 4,880

Відэафакт.
Расейскія тэлеграм-каналы паведамляюць аб гуках выбухаў у небе над Краснадарам. Відавочцы публікуюць відэа і фатаграфіі, як мяркуецца, інверсійных слядоў ракет у небе, паведамляе «Радыё Свабода».
На відэа чутныя гучныя гукі і бачныя рухомыя аб'екты, што свецяцца ў небе. Тэлеграм-канал «Тыповы Краснадар» цытуе паведамленне Адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы Краснадара, паводле якога «паведамленняў аб выбухах і разбурэннях на тэрыторыі краявога цэнтра не паступала».
Міністэрства абароны Расеі ўвечары 2 снежня заявіла, што а 18 гадзіне паводле маскоўскага часу ўкраінскія вайскоўцы выпусцілі па тэрыторыі Расеі дзве мадыфікаваныя ракеты С-200, якія, як сцвярджаецца, былі збітыя сродкамі СПА над Азоўскім морам. Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Краснадар знаходзіцца прыкладна за 80 кіламетраў ад Азоўскага мора.
Украінскія вайскоўцы не каментавалі паведамленне аб меркаваным ракетным нападзе.