Стала вядома, чаму Зяленскі раптоўна скасаваў выступ у Сенаце ЗША
19- 6.12.2023, 10:06
- 23,860
Пастанова была прынятая "ў астатнюю хвіліну".
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не выступіў перад Сэнатам ЗША, бо там абмяркоўваліся не толькі пытанні Украіны.
Пра гэта паведаміла амбасадар Украіны ў ЗША Аксана Маркарава ў эфіры тэлемарафону.
“Нічога катастрафічнага напраўду не адбылося. Была ідэя ўзяць удзел у адным з некалькіх брыфінгаў, калі б было магчыма далучыцца”, - падкрэсліла яна.
Маркарава адзначыла, што Зяленскі ўжо выступаў перад Кангрэсам ЗША і праводзіць рэгулярныя брыфінгі.
Паводле ейных слоў, 5 снежня адбылася вялікая колькасць закрытых брыфінгаў, на якіх выступалі кіраўнік Пентагона Лойд Осцін і іншыя прадстаўнікі Белага дома.
"Менавіта таму, што на іх абмяркоўваліся не толькі пытанні Украіны, але і ўнутраныя пытанні, таму мы сёння не бралі такі ўдзел", - адзначыла спадарыня амбасдарка.
Яна адзначыла, што ўкраінская дэлегацыя правяла ўжо шэраг сустрэч і працягне працаваць у Кангрэсе.
5 снежня паведамлялася, што Зяленскі звернецца да амерыканскіх сенатараў у фармаце закрытага брыфінгу з дапамогай абароненай відэаканферэнцыі.
Ён павінен быў праінфармаваць Сэнат аб стане вайны ва Украіне і неабходнасці далейшай вайсковай дапамогі за дзень да запланаванага галасавання, 6 снежня, аб пакеце падтрымкі Кіева на суму больш за 61 мільярд даляраў.
Аднак Зяленскі скасаваў онлайн-выступ у Палаце прадстаўнікоў ЗША праз пытанне, якое ўзнікла “ў астатнюю хвіліну”.
4 снежня адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна накіравала Кангрэсу тэрміновае папярэджанне аб неабходнасці зацвердзіць дзясяткі мільярдаў даляраў на вайсковую і эканамічную дапамогу Украіне. Інакш ЗША спыняць пастаўляць зброю, што "паставіць Украіну на калені" на полі бою.