14 лiстапада 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дайце смелым і адважным беларусам даціснуць гэтую пачвару»

10
«Дайце смелым і адважным беларусам даціснуць гэтую пачвару»

Беларуска моцна адказала ахвочым патаргавацца з рэжымам Лукашэнкі.

Чытачка сайту Charter97.org пракаментавала навіну аб тым, што набліжаная да Ціханаўскай «каардынацыйная рада» заклікае Захад да перамоў з рэжымам Лукашэнкі:

Сёння, калі слухала радыё “Рацыя”, у мяне ажно сківіца адвісла ад пачутага.

“Сёння трэба прызнаць, што змаганне з рэжымам бессэнсоўнае. Таму давайце будзем прасіць перамоў і вызвалення палітычных вязняў”. Гэта як? Спачатку сваімі бязглуздымі дзеяннямі давесці тэрор і рэпрэсіі да нечуванага маштабу, дапамагчы знішчыць усё беларускае… Гэта дзякуючы баязлівасці Ціханоўскай Лукашэнка знішчыў усе апазіцыйныя структуры, і сёння, калі Беларусь за крок ад Паўночнай Карэі, яна хоча займацца вызваленнем палітычных зняволеных праз залагоджванне дыктатара.

Я ведаю, што гэта пытанне вельмі тонкае, і, седзячы на волі і ў бяспецы, магчыма, я не маю права так разважаць. Але ці вызваліць Лукашэнка сваіх палітычных апанентаў: Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Яўгена Афнагеля, Генадзя Фядыніча, Насту Лойку, Ігара Лосіка? Я думаю, што не, у сённяшняй сітуацыі гэта тысячу разоў “НЕ!”.

Так, магчыма праз торг з дыктатарам удасца вызваліць людзей, якія пацярпелі за «падабайку» і каментар. І гэта таксама людзі, бо кожнае чалавечае жыццё мае аднолькавую вартасць. Але для астатніх гэта будзе азначаць дзесяцігоддзі турмы, або нават скон у турме. Як ім выжываць за кратамі, калі іхнія намаганні ўзялі і так проста «абнулілі», сцерлі. Калі іхняя ахвяра стала няважная, непатрэбная.

А як паглядзець у вочы родным, чые сыны і мужы аддалі жыццё за свабоду Беларусі?

Вось так і хочацца сказаць, каб гэтыя гандляры ўзялі свае грошы, купілі сабе дамок на італійскіх выспах і далі смелым ды адважным беларусам даціснуць гэтую пачвару.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках