14 лiстапада 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэдыі: Верхавіна ХАМАСа спрабуе ўцячы з зоны Газа

Мэдыі: Верхавіна ХАМАСа спрабуе ўцячы з зоны Газа

Пра гэта сведчыць апошняя пастанова тэрарыстаў.

У сераду 6 снежня стала вядома аб тым, што верхавіна тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС пачала рыхтавацца да ўцёкаў з зоны Газа. Пра гэта сведчыць пастанова групоўкі адамкнуць мячэці каля Рафаха для ўцекачоў з усяго анклава.

Аб гэтым піша Israelinfo.

Адзначаецца, што некалькі мячэцяў, якія знаходзяцца ў Рафаху, прымыкаюць да Філадэльфійскага калідора на мяжы з Егіптам. У гэтым абшары размешчаныя тунэлі тэрарыстаў. З іх дапамогай раней ажыццяўлялася кантрабанда зброі.

З моманту пачатку ўзброенага канфлікту ў Газе ХАМАСаўцы ні разу не адмыкалі мячэці для ўцекачоў. Такая пастанова, на думку экспертаў, можа сведчыць аб тым, што верхавіна групоўкі, у тым ліку Ях'я Сінвар, думаюць аб уцёках у Егіпет.

Цяпер большасць лідэраў ХАМАСа ўжо знаходзяцца ў Катары і Турцыі.

Тэрарысты хочуць змяшацца з уцекачамі, каб ізраільскія войскі не змаглі іх спыніць. Аднак ЦАХАЛ зробіць усё магчымае, каб не дапусціць уцёкаў Сінвара, які з'яўляецца галоўным арганізатарам масавых забойстваў габрэяў 7 кастрычніка.

Інфармацыя аб магчымых уцёках верхаводаў ХАМАС з'явілася на фоне поспехаў ЦАХАЛа ў наступальнай аперацыі ў Газе. Войскі пачалі прасоўвацца на поўдзень, што з'яўляецца сур'ёзным ударам для групоўкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках