25 красавiка 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даручыў стварыць «спецыяльныя цэнтры» для расейскіх і беларускіх вайскоўцаў

8
Пуцін даручыў стварыць «спецыяльныя цэнтры» для расейскіх і беларускіх вайскоўцаў

Афіцыйны праект дамовы трымаюць у сакрэце?

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны і МЗС РФ прыняць прапанову ўрада аб стварэнні навучальных цэнтраў для беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. Адпаведнае распараджэнне апублікавалі на сайце прававой інфармацыі Расеі.

Расея і Беларусь павінны падпісаць пагадненне аб стварэнні навучальна-баявых цэнтраў для супольнай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін даручыў МЗС і Мінабароны прыняць такую прапанову.

«Прыняць прапанову ўрада РФ аб падпісанні пагаднення паміж РФ і Рэспублікай Беларусь аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў супольнай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл РФ і Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў дакуменце.

Афіцыйна праект пагаднення не абнародавалі. Вайсковыя ведамствы Беларусі і Расеі з 2021 года загаварылі аб стварэнні супольных навучальна-баявых цэнтраў. Пазней бакі паведамілі аб стварэнні такіх цэнтраў у Гарадзенскай і Ніжагародскай абласцях і ў Калінінградскім раёне.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што ў Беларусі ствараюцца два навучальна-баявыя цэнтры падрыхтоўкі спецыялістаў вайсковых-паветраных сіл і СПА. З боку Беларусі праект пагаднення ўжо ўхвалены Лукашэнкам.

У 2021 годзе Сяргей Шайгу расказаў, што ў Беларусі будзе два цэнтры. Дзе размяшчаецца другі цэнтр не паведамляецца.

31 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 387, паводле якога ў Беларусі з'явяцца і будуць функцыянаваць вучэбна-баявыя цэнтры супольнай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл Расеі і Беларусі. Пакуль гэта праект, але на падставе яго і будуць адбывацца перамовы паміж прадстаўнікамі Мінабароны дзвюх краін. У Расеі ўрад таксама ўхваліў гэтае пагадненне. Характэрна, што ў дакуменце так абазначылі задачу стварэння цэнтра: уніфікацыя баявой падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі.

Нягледзячы на тое, што бакі пакуль не падпісалі неабходных дакументаў і не дасягнулі пагадненняў, яшчэ ў 2021 годзе падраздзяленні зенітных ракетных войскаў Расейскай Федэрацыі прыбылі ў Гародню для фармавання навучальна-баявога цэнтра супольнай падрыхтоўкі вайсковых паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках