Байцы палка Каліноўскага ўзялі ў палон наймітаў з ПВК «Вагнера»
25- 1.02.2023, 21:30
- 43,008

З’явілася відэа допыту.
Байцы падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова палка Кастуся Каліноўскага ўзялі ў палон наймітаў з ПВК «Вагнера».
«Папоўнілі абменны фонд і павялічылі шанцы на абмен нашых герояў, якія знаходзяцца ў палоне ў РФ», — піша прэс-служба палка.
Нагадаем, у палоне расейскіх акупантаў знаходзяцца два беларускія добраахвотнікі — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў. Яны ўключаныя ў спіс на абмен.