25 красавiка 2024, Чацвер, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-супрацоўнік КДБ: Пуцін спалохаўся і зрабіў найвялікшае глупства

12
Экс-супрацоўнік КДБ: Пуцін спалохаўся і зрабіў найвялікшае глупства

Кіраўнік РФ цяпер нагадвае курыцу без галавы.

21 лютага 2022 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў свой смяротны прысуд як дыктатар. Палітычна ён ужо мёртвы.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю УНІАН выказаў былы супрацоўнік КДБ і расейскай выведкі Сяргей Жырноў, адзначыўшы, што Пуціну варта было пайсці на пенсію, але ў 2022 годзе ён убачыў прыклад Казахстана і спалохаўся.

«Пуцін у 2022 годзе зрабіў найвялікшае глупства ў сваім жыцці. Яму трэба было ціха, спакойна пайсці на спакой, стаць пенсіянерам і жыць са сваімі мільярдамі. Але яго спалохаў Казахстан у студзені 2022 года. Ён зразумеў, што нават калі стане такім сабе елбасы, то прыйдзе які-небудзь Такаеў і яго зрыне, верне Канстытуцыю ў адваротны бок, зменіць у адваротны бок назву сталіцы, правядзе выбары і верне краіну ў нармальнае рэчышча. Пуцін гэтага спалохаўся і пастанавіў: «У мяне не застаецца нічога, акрамя як задумаць вайну супраць вонкавага ворага», - мяркуе Жырноў.

На ягоную думку, Пуцін ужо не існуе як кіраўнік дзяржавы:

«Пра гэта сказаў галоўны чалавек у свеце. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі назваў яго ваенным злачынцам і мясніком. І кіраўнік Украіны сказаў, што з Пуціным ніякай размовы больш не будзе. Усё. Пуціна палітычна не існуе. Ён ужо курыца без галавы, яшчэ бяжыць, але галавы ў яго ўжо няма».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках