19 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фактар Кітая і паўстанне рэгіянальных элітаў: як можа распасціся Расея

16
Фактар Кітая і паўстанне рэгіянальных элітаў: як можа распасціся Расея

Некалькі сцэнараў.

Няўдачы Расеі ў вайне супраць Украіны актуалізавалі размовы аб магчымым распадзе краіны. Рамзан Кадыраў публічна прызнаўся, што хацеў бы бачыць Чачэнію незалежнай, а прадстаўнікі Кёнігсберга (Калінінградская вобласць), Інгрыі (Санкт-Пецярбург), Урала (Екацярынбург), Сібіры (Новасібірск) і Кубані (Краснадарскі край) заявілі аб старце анлайн-рэферэндуму аб выхадзе з РФ. Прадстаўнікі суб'ектаў РФ заявілі, што настроены захаваць сваю культуру, а таксама спыніць быць гарматным мясам для Крамля ў шматлікіх узброеных канфліктах.

Сайт Charter97.org паглядзеў, якія магчымыя сцэнары распаду РФ прыводзяць экспэрты.

Мапа свабодных дзяржаў Пострасеі

Расея - канцэнтрацыя расколаў

Экспэрты мяркуюць некалькі сцэнараў дэзінтэграцыі РФ. Некаторыя мяркуюць, што ўсё пачнецца з грамадзянскай вайны.

«Калі Расея саступіць у вайне ва Украіне, яна немінуча скаціцца ў грамадзянскую вайну. Ды і змена ўлады ў Расеі дакладна пяройдзе ў грамадзянскую вайну ці ў трэцюю чачэнскую, ці фашызаванае насельніцтва РФ будзе патрабаваць дадатковай крыві ў пошуках вінаватых у іх паразе ў вайне з Украінай. Дык вось, калі там пачнецца грамадзянская вайна, пачнецца і працэс дэзінтэграцыі Расейскай Федэрацыі», - мяркуе паліттэхнолаг Тарас Загародні.

«Калі паглядзець на расейскую гісторыю, то былі моманты, калі ў Расеі яе жыхары казалі «годзе», калі адбываліся рэвалюцыі, паўстанні і грамадзянскія войны. Так што я думаю, што гэтая, калі можна так сказаць, рэтаталітарызацыя Расеі мае абмежаваны запас часу, з улікам эканамічных умоваў, росту грамадскай незадаволенасці і рэгіянальных адрозненняў», – заявіў палітолаг Януш Бугайскі, старэйшы экспэрт Фонду Джэймстаўна.

Унутры самой Расеі закладзена шмат канфліктаў, звяртае ўвагу савецкі і расейскі фізік-тэарэтык, акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Віталь Гінзбург.

«Расея - гэта канцэнтрацыя расколаў. Народ з расколатай душой. За апошняе стагоддзе праблема адзінства некалькі разоў рабілася вызначальнай для лёсу краіны і, фактычна, заўсёды цярпела крах. Хай двухсэнсоўны, завуаляваны, але крах», - распавёў Гінзбург.

Мясцовыя эліты паспрабуюць згуляць самастойную гульню

Да развалу РФ заклікаў рыхтавацца нават былы галоўны ідэолаг «Адзінай Расіі» Сяргей Маркаў.

«Ваенныя дзеянні могуць перайсці на тэрыторыю РФ з пагрозай акупацыі краіны, падзелу яе на некалькі частак аж да краху расейскай дзяржаўнасці або ліквідацыі РФ як незалежнай дзяржавы наогул», – заявіў Маркаў.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак мяркуе, што арабскія краіны могуць разваліць Расею, як СССР.

«У 1986-1987 гадах савудытам удалося абрынуць кошты нафты, і гэта вымусіла расейцаў спыніць вайну ў Афганістане. І потым распаўся Савецкі Саюз. Гэта была, натуральна, адна з прычын распаду Савецкага Саюза, але прынцыповая. І вось расейцы гэта выдатна ўсведамляюць. Яны імкнуцца ўсімі спосабамі прадухіліць такое развіццё сцэнару», - заявіў Ярмак.

Да распаду Расеі заклікаў рыхтавацца і былы камандуючы войскам ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс. З ягоных слоў, кіраўніцтва РФ перажывае крызіс даверу, а праяўленыя падчас вайны з Украінай слабасці, хутчэй за ўсё, прывядуць да пачатку краху. Развал краіны, якая ахоплівае больш за 120 этнічных груп, можа быць паступовым, але можа ператварыцца і ў некантраляваны працэс.

«Калі мы не падрыхтуемся да такой магчымасці, як мы не падрыхтаваліся да распаду Савецкага Саюза, гэта можа стварыць вялікую нестабільнасць у сусветнай геапалітыцы», - адзначыў Ходжэс.

Экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і чалец украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ Барыслаў Бяроза мяркуе, што ў РФ найбольш моцныя праявы сепаратызму ў Татарстане, Дагестане і рэспубліцы Саха.

«Хутчэй за ўсё, Крэмль будзе спрабаваць падкупіць мясцовыя эліты, але эліты бачаць слабасць Масквы, паспрабуюць згуляць самастойную гульню. Замест таго, каб быць васаламі Крамля, яны хочуць самі быць сюзерэнамі і кіраваць сваім жыццём», - заявіў палітык.

Расея стане дзяржавай-кліенткай Кітая

Развалам Расеі можа скарыстацца вялікі ўсходні сусед краіны - Кітай.

Такой думкі прытрымліваецца прафесар паліталогіі Універсітэта Рутгерса ў Нью-Ёрку Аляксандр Матыль.

«Галоўнымі кандыдатамі з'яўляюцца Татарстан, Башкартастан, Чачэнія, Дагестан і Саха. Калі Расея перажыве гэтыя ўзрушэнні, яна, магчыма, стане дзяржавай-кліенткай Кітая. У адваротным выпадку, мапа Еўразіі будзе выглядаць зусім інакш», - адзначае прафесар.

Аб тым, што Кітай скарыстаецца распадам Расейскай Федэрацыі, заявіў экспэрт у бяспецы аўтарытэтнага аналітычнага цэнтра Hudson Institute і былы дарадца Мінабароны Вялікай Брытаніі Люк Кофі. З ягоных слоў, Расея і Кітай спаборнічаюць адзін з адным за ўплыў у Цэнтральнай Азіі і гэта спаборніцтва будзе ўбірацца ў сілу.

Гісторык, доктар філасофіі Рыгор Рый заявіў, што Кітай можа заявіць прэтэнзіі на Сібір і на Далёкі Усход.

«Гэта дазволіць КНР узмацніцца не толькі тэрытарыяльна і карыснымі выкапнямі, але і адкрые доступ да Паўночнага Ледавітага акіяна, чыё ледзяное покрыва з кожным годам змяншаецца і барацьба за рэсурсы якога яшчэ наперадзе», - адзначыў гісторык.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках