29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал ЗША: Украіна верне Крым да жніўня гэтага года, але ёсць умова

6
Генерал ЗША: Украіна верне Крым да жніўня гэтага года, але ёсць умова
БЭН ХОДЖЭС

Новая амерыканская зброя дазволіць ізаляваць групоўку войскаў РФ.

Аператыўныя пастаўкі Украіне дальнабойнай зброі заходнімі краінамі дазволяць Кіеву вярнуць Крым ужо да канца жніўня 2023 года, мяркуе былы камандуючы сіламі войска ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс. Для гэтага неабходна перадаць Украіне ракеты ATACMS (Army Tactical Missile System) далёкасцю блізу 300 кіламетраў і GLSDB (Ground Launched Small Diameter Bomb) далёкасцю 150 кіламетраў, піша Ходжэс у калонцы для The Economist.

На ягоную думку, своечасовае атрыманне высокадакладнай зброі разам з анансаванымі пастаўкамі бронетэхнікі дазволяць УСУ ізаляваць паўвостраў, адрэзаўшы яго ад каналаў забеспячэння - Крымскага моста і наземнага шляху з Растова-на-Доне праз Марыупаль і Мелітопаль.

Паралельна з гэтым неабходна рэгулярна цягам некалькіх месяцаў наносіць удары па вайсковых базах у Севастопалі, Джанкоі і Саках, каб прымусіць Расею вывесці з паўвострава авіяцыю і вайскова-марскія сілы, піша Ходжэс.

Экс-кіраўнік вайсковых сілаў ЗША ў Еўропе заклікаў украінскія ўлады не пачынаць мірных перамоваў з Расеяй да вяртання акупаваных тэрыторый.

«Калі гэтая вайна тычыцца не толькі Украіны, але і захавання міжнароднага парадку, заснаванага на правілах, і прадухілення расейскай агрэсіі супраць Еўропы, то для Расеі недапушчальна атрымліваць узнагароду за сваё ўварванне. Усякая мірная дамова, якая падасць ёй тэрыторыю, зробіць менавіта гэта», - растлумачыў ён.

Сцэнар, пры якім страта Крыма можа расцэньвацца Масквой як нагода для ўжывання ядзернай зброі, амерыканскі генерал назваў малаімаверным.

У Крамлі сур'ёзна ставяцца да папярэджання Вашынгтона аб «катастрафічных наступствах» ядзернага ўдару, мяркуе Ходжэс. З ягоных слоў, такі ўдар не можа знішчыць украінскія войскі, размешчаныя на тэрыторыі краіны, а ў самой Расеі няма дастатковай колькасці добра навучаных і абсталяваных сіл для ліквідацыі наступстваў.

«Самая важная прычына, з якой Украіне не трэба весці перамовы з Расеяй, палягае ў тым, што цяпер у яе можа з'явіцца шанец вярнуць сабе Крым. Гэта найважнейшы кавалак тэрыторыі, захоплены Расеяй у 2014 годзе, і ён таксама стане вызначальнай тэрыторыяй гэтай вайны. Украінцы ведаюць, што пакуль Расея захоўвае за сабой Крым, яны больш уразлівыя для будучых нападаў, чым да таго, як Расея яго захапіла. І пакуль ён ёсць у Расеі, Украіна не можа аднавіць сваю эканоміку. Гэта таму, што расейцы могуць умешвацца ў працу ўсіх украінскіх партоў з Крыма, парушаць суднаходства з такіх месцаў, як Адэса, і блакаваць доступ да Азоўскага мора», - заявіў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках