20 красавiка 2024, Субота, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Цымбалюк: У Еўропе ў Беларусі будзе добрая кампанія

3
Раман Цымбалюк: У Еўропе ў Беларусі будзе добрая кампанія
Раман Цымбалюк

Пасля Лукашэнкі ў нашай краіны будуць два варыянты.

Украінскі журналіст Раман Цымбалюк пракаментаваў для праекта «Лямпа» перспектыву беларуска-ўкраінскіх стасункаў:

– Я спадзяюся, што Беларусь не стане часткай Расеі. Мы за Беларусь як незалежную дзяржаву.

Галоўная праблема ў тым, што ўкраінцы ў сваёй масе нічога не ведаюць пра беларусаў, а беларусы – пра ўкраінцаў. То-бок мы нібыта і суседзі, і мовы – і беларускую, і ўкраінскую – цудоўна разумеем, але вось гэтага разумення няма. І адзін аднаго мы наўрад ці адчуваем.

Лукашэнку ўкраінцы любілі з няведання. Пра яго, пра выдатнае беларускае грамадства і жыццё, справядлівасць, роўныя дарогі, смачны ўзвар хадзілі легенды. Тое, што ён зрабіў, забыць, вядома, немагчыма. Такія рэчы не забываюцца.

Але, давайце зафіксуем, народы не сталі ворагамі. Калі гаварыць пра Расею, расейцаў, расейскі народ, то гэта нашы ворагі, яны хочуць нашай смерці, а мы – іх. У выпадку з беларусамі гэтага няма.

Што будзе пасля вайны? Адновіцца гандаль, мы ж суседзі. Застануцца халодныя стасункі паміж намі, але насамрэч гэтага даволі.

Навошта нам гэтыя размовы пра нейкае там брацтва? Жыць побач і не страляць адзін у аднаго – гэта ўжо вялікі поспех.

Усё ж я не бачу Беларусь часткай Расеі. Мне больш падабаюцца словы аднаго беларускага журналіста, які працаваў у Маскве разам са мной, пра тое, што, магчыма, Беларусь уступіць у Еўрапейскі Звяз раней за Украіну.

Пасля Лукашэнкі ў вас будуць два варыянты – краіна або знікне, будзе паглынутая, або пойдзе па шляху еўрапейскай еўраатлантычнай інтэграцыі, дзе зможа захаваць незалежнасць.

І тут, у Еўропе, у вас будзе добрая кампанія – краіны Балтыі, мы, Польшча. Тут існуе пэўная сістэма ўзаемадзеяння адна з адной, краіны, як мінімум, паважаюць адна адну і межы.

Таму што Аляксандр Рыгоравіч кажа: вось, на нас хочуць напасці, там, NATO. Але ўсе разумеюць, што рэальная пагроза Беларусі як дзяржаве зыходзіць выключна ад Масквы. Гэта ні ў кога, і ў Менску ў тым ліку, не выклікае сумневаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках