19 красавiка 2024, Пятніца, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі тату на целе прыраўнялі да персанальных звестак

6
У Беларусі тату на целе прыраўнялі да персанальных звестак

Персанальныя звесткі чалавека ахоўваюцца дзяржавай.

Тату, выкананыя на целе чалавека, з'яўляюцца персанальнымі звесткамі. Растлумачэнні ў гэтым пытанні апублікаваў тэлеграм-канал Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных звестак (ЦПЗ).

Як тлумачыць цэнтр, персанальныя звесткі – гэта любая інфармацыя, якая адносіцца да ідэнтыфікаванай асобы або асобы, якая можа быць ідэнтыфікаваная. Гэта значыць, яе можна вылучыць сярод іншых, паказаць на яе, звярнуцца да яе.

Ідэнтыфікаваць чалавека можна наўпрост ці ўскосна, звычайныя спосабы – праз прозвішча і імя, дату народзінаў, ідэнтыфікацыйны нумар, а таксама праз прыкмету або сукупнасць прыкметаў канкрэтнага чалавека.

«Тату часта з'яўляюцца ўнікальнымі і адметнымі прыкметамі знешнасці чалавека і характарызуюць фізічную ідэнтычнасць чалавека. У асобных выпадках яны могуць характарызаваць і культурную ідэнтычнасць, паколькі, напрыклад, могуць мець значэнне, якое дазваляе аднесці чалавека да якой-небудзь субкультуры ці сацыяльнай групы. Такім чынам, тату ў сукупнасці з іншай інфармацыяй пра чалавека будуць з'яўляцца ягонымі персанальнымі звесткамі», – падкрэслілі ў ЦПЗ.

Нагадаем, персанальныя звесткі чалавека ахоўваюцца дзяржавай і, сярод іншага, не распаўсюджваюцца без згоды асобы. Аднак беларускія сілавыя структуры разумеюць абарону персанальных звестак асаблівым чынам. Гэта датычыцца і тату. Так, сілавікі ў сваіх неафіцыйных тэлеграм-каналах шмат разоў публікавалі фатаграфіі тату людзей, затрыманых паводле палітычных матываў (часам гэтых людзей для фота распраналі да бялізны). У многіх выпадках сілавікі патрабавалі забіць ці звесці тату, якія ім не падабаліся. Былі і выпадкі, калі людзям даводзілася рабіць гэта проста ў кабінеце ГУБАЗіК на камеру саматужным спосабам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках