28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПВК «Вагнер» не спраўляецца з вывазам целаў з фронту і выпраўляе сваякам пустыя труны

4
ПВК «Вагнер» не спраўляецца з вывазам целаў з фронту і выпраўляе сваякам пустыя труны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Страты за зіму значна выраслі.

Выраслыя за зіму страты ва Украіне ствараюць праблемы для ПВК «Вагнер»: наймітам стала складаней вывозіць целы загінулых, каб перадаць іх сваякам для пахавання. Як паведамляюць крыніцы «Вёрсткі» ў пахавальнай сферы, большая частка целаў застаецца на тэрыторыі Украіны, у анэксаваных ці памежных рэгіёнах, аднак у большасці сем'яў «ёсць запыт» на тое, каб усё ж атрымаць цела.

Пры гэтым у Мінабароны «ёсць свае рэсурсы, свая лагістыка», каб вывозіць загінулых, а ў прыватных ваенных кампаній – не. «Пэвэкашнікам з трунамі не дапамагаюць. Яны афіцыйна за вайскоўцаў не ўважаюцца, таму яны не могуць карыстацца міністэрскай інфраструктурай, так што ім даводзіцца самім насіцца з трупамі па рынку», – растлумачыў суразмоўца выдання.

Целы забітых вывозяць на чым давядзецца – ад ваеннай тэхнікі да машынаў дальнабойнікаў, абсталяваных рэфрыжэратарамі. Вываз кожнага цела абыходзіцца ПВК на суму ад 50 000 да 100 000 рублёў, лік ідзе на сотні загінулых, перавозкі «ідуць па ўсёй Расеі».

Да восені ў ПВК назбіралася такая колькасць «грузу 200», што ў шпіталі Горлаўкі ў ДНР у забітых наймітаў канфіскоўвалі дакументы, а целы запакоўвалі ў мяшкі для транспартавання і везлі ў невядомым кірунку. Паводле словаў аднаго з суразмоўцаў «Вёрсткі», у некалькіх выпадках сем'ям загінулых даводзілася хаваць пустыя труны. Пры гэтым найміты ніяк ім не дапамагалі і «не адказвалі» на запыт пра вяртанне целаў.

Дакладная колькасць загінулых расейскіх вайсковых наймітаў невядомая. Бі-бі-сі і «Медыязоне» здолелі дакладна пацвердзіць гібель 12200 вайскоўцаў. Паводле ацэнак саміх журналістаў, колькасць загінулых можа быць як мінімум у два разы большая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках