18 красавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: Ваенная падтрымка Украіны можа стварыць умовы для мірнага ўрэгулявання вайны

9
Столтэнбэрг: Ваенная падтрымка Украіны можа стварыць умовы для мірнага ўрэгулявання вайны
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ

Генеральны сакратар NATO заклікаў не спыняць падтрымку Украіны.

Пастаўкі рознай зброі Украіне могуць стварыць умовы для таго, каб закончыць вайну з Расеяй шляхам перамоў. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрв'ю выданню Nikkei, апублікаваным 1 лютага.

Паколькі вайна ва Украіне ідзе на другі год, NATO трэба быць гатовым «да доўгатэрміновай перспектывы», сказаў Столтэнбэрг. Паводле ягоных слоў, на гэты момант няма прыкмет таго, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «рыхтуецца да міру».

Таму NATO неабходна захаваць падтрымку Украіны, бо яна кожны дзень мяняе сітуацыю на полі бою, падкрэсліў генеральны сакратар NATO.

«Калі мы хочам мірнага развязання міру і канфлікту ва Украіне шляхам перамоў, дзе Украіна пераважае як суверэнная незалежная дзяржава, нам неабходна надаць ваенную падтрымку. Пастаўленая сёння зброя можа заўтра стварыць умовы для мірнага ўрэгулявання», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках