24 сакавiка 2023, Пятніца, 2:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы абвясціла план падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі

15
Рада Еўропы абвясціла план падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі

План складаецца з 15 пунктаў.

Рада Еўропы абвясціла план падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі. 15 яго пунктаў апублікавала Генеральная сакратарка РЕ Марыя Пейчынавіч-Бурыч.

Запланаваныя трэнінгі аб правах чалавека, сэмінары аб Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека і азнаямленчыя выправы ў штаб-кватэру Рады Еўропы ў Страсбургу. Стаіць задача павысіць дасведчанасць у такіх ключавых пытаннях, як скасаванне смяротнага пакарання, недыскрымінацыя, гендэрная роўнасць і супрацьдзеянне гвалту ў дачыненні да жанчын.

Пейчынавіч-Бурыч падкрэсліла, што план рыхтаваўся ў рамках кантактнай групы для Беларусі Рады Еўропы. Яна мяркуе, што грамадзянская супольнасць і дэмакратычныя сілы атрымаюць "значную дапамогу". Генеральны сакратар ганарыцца, што РЕ "грае вядучую ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі".

Кантактная група з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі была створаная ў Радзе Еўропы ў верасні 2022 года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».