30 красавiка 2024, aўторак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Самалёт ДРЛА А-50У у «Мачулішчах» - гэта новы крэйсер «Масква»

31
«Самалёт ДРЛА А-50У у «Мачулішчах» - гэта новы крэйсер «Масква»

Вайсковы аналітык расказаў аб магутным удары па баявой авіяцыі РФ.

Учора, 26 лютага, на вайсковым аэрадроме «Мачулішчы», які знаходзіцца паблізу Менска, у выніку выбухаў быў пашкоджаны расейскі самалёт-наводчык ДРЛА А-50У. Некаторыя СМІ і Telegram-каналы паведамляюць, што расейскі самалёт атакавалі беспілотнікі.

Што гэта за самалёт і чаму ён вельмі важны для расейскага войска? Гэтае і іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў украінскаму вайскова-палітычнаму экспэрту Аляксандру Каваленку.

- Ён мае адпаведную сваім функцый абрэвіятуру: самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і навядзення (ДРЛА). Гэта даволі дарагая баявая адзінка, прызначаная для арыентацыі, у тым ліку - знішчальнай авіяцыі, навядзенні яе на цэлі на вялікіх адлегласцях.

ДРЛА А-50У - самалёт, які можа выконваць як выведвальныя функцыі, так і дапаможныя пры ажыццяўленні ракетных удараў па тэрыторыі Украіны. Падкрэслю, што ў свой час ён быў спробай скапіяваць такія самалёты краін NATO, заходніх узораў, як АВАКС, але ўсё ж тэхнічна і тэхналагічна з'яўляецца больш адсталым. Тым не менш, для выканання функцыі навядзення ён суцэль прымальны.

Гэта вельмі дарагая машына. Яго кошт перавышае 300 мільёнаў даляраў. Па-другое, з улікам магчымасці Расеі вырабляць такія ўзоры, у нейкай ступені пашкоджанні або страту гэтага самалёта можна параўнаць са стратай паўнавартаснага карвета або фрэгата расейскага Чарнаморскага флоту. Нават у нейкай ступені з ракетным крэйсерам «Масква».

- Чаму менавіта з «Масквой»?

- У расейскай авіяцыі самалёты ДРЛА А50У маюцца ў вельмі абмежаванай колькасці. Іх было не больш за дзевяць штук. Цяпер мы разумеем, што функцыянальных засталося максімум восем. Тым больш, упэўнены, не ўсе яны прыдатныя да палётаў, бо некаторыя патрабуюць рамонтных работ.

- На ваш погляд, якая частка можа быць усё ж прыдатная да палётаў?

- Не выключана, што блізу 5-6 адзінак. Учора адбыўся адчувальны ўдар па баяздольнасці расейскай авіяцыі. Непасрэдна па знішчальніках МіГ-31К, якія з'яўляюцца носьбітамі гіпергукавых ракет «Кінжал» і базуюцца і на тэрыторыі Беларусі. Для таго, каб ім дадаткова ажыццяўляць навядзенне на цэль, трэба будзе перакідваць яшчэ адзін ДРЛА А50, а гэта, як мы ўжо разумеем, не зусім бяспечна.

- Як вывад самалёта з ладу паўплывае на ракетныя ўдары па Украіне?

- Дакладна знізіць іх эфектыўнасць. Гэты самалёт сваім навядзеннем падвышаў эфектыўнасць нанясення ўдараў. Бо нават сучаснае расейскае ракетнае ўзбраенне мае сур'ёзную праблематыку з дакладнасцю і гэта навядзенне было проста неабходнае.

Яшчэ хачу дадаць як украінец, што калі гэтую атаку ўчынілі беларускія партызаны, то не магу не падтрымліваць такога кшталту актыўнасць. Яна даўно чаканая і суцэль дарэчная ў цяперашніх умовах.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках