18 красавiка 2024, Чацвер, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеграм-каналы: Актывы Лукашэнкі ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай

46
Тэлеграм-каналы: Актывы Лукашэнкі ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай

Самалёт дыктатара лётаў двойчы туды і назад.

Лукашэнка атрымаў сігнал, што актывы «сям'і» ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай, паведамляе тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Самалёт лётаў двойчы туды-назад. У ААЭ сабраліся аднамомантна ўсе, хто меў афіляванае дачыненне да рахункаў і актываў: ад сямейнікаў, уключаючы Абельскую, да кішэнных «алігархаў». На працягу трох дзён адбываліся змены ўласнікаў кампаніі, зняцця адных партый грошай і дэпазіты іншых, прывезеных з Менска, інвеставанне і пераразмеркаванне капіталу.

Мэта - заручыцца прыкрыццём кіраўнікоў эміратаў на адмыванне знойдзенага «амерыканцамі» кэша (серыі і нумары) і прыняцце дадатковых мер бяспекі, больш надзейна «схаваць» капіталы і кампаній сям'і.

Як паведамляў сайт Charter97.org, перад паездкай у ААЭ Лукашэнка нанёс візіт у Зімбабвэ, які стаў прыніжэннем для дыктатара. Зімбабвійскія фатографы паказалі, як напраўду выглядае Лукашэнка.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках