25 красавiка 2024, Чацвер, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT паведаміла шакавальныя звесткі пра страты РФ ва Украіне

3
NYT паведаміла шакавальныя звесткі пра страты РФ ва Украіне

Больш за ўсё акупантаў палегла падчас баёў за Бахмут і Салядар.

Амерыканскае выданне The New York Times паведамляе, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну войска РФ страціла да 200 тысяч чалавек забітымі і параненымі.

Выданне падкрэслівае, што такія страты за 11 месяцаў у восем разоў перавышаюць амерыканскія за два дзесяцігоддзі вайны ў Афганістане.

Са звестак журналістаў, больш за ўсё акупанты страцілі падчас баёў за Бахмут і Салядар. У той жа час, такія страты не маюць значэння для крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Ён гатовы да сотняў тысяч ахвяр ва Украіне, хаця большая іх колькасць можа падарваць яго палітычную падтрымку», - паведамляе выданне.

У артыкуле таксама ўказваецца, што ў войску РФ узнікла «незлічоная колькасць праблем з забеспячэннем і з вайсковай тактыкай». Расейскім акупантам не стае артылерыі і боепрыпасаў.

«Масква заўсёды кідала ў бой людзей, якіх уважала за расходны матэрыял, напрыклад, як падчас Другой сусветнай вайны», - піша выданне.

На чацвер, 2 лютага, страты РФ паводле звестак Генштаба УСУ складаюць 129 030 вайскоўцаў. За апошнія дні ліквідавана блізу 610 акупантаў.

Са звестак Генеральнага штаба УСУ, апублікаваным у Facebook, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання страты РФ ва Украіне склалі:

асабовага складу - блізу 129 030 (+610) чалавек ліквідавана,

танкаў – 3 211 (+2) адз.

баявых браняваных машын - 6382 (+0) адз.,

артылерыйскіх сістэм - 2212 (+5) адз.,

РСЗА - 458 (+0) адз.,

сродкі СПА - 222 (+1) адз.,

самалётаў - 293 (+0) адз.,

гелікаптэраў - 284 (+0) адз.,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 1951 (+0),

крылатыя ракеты - 796 (0),

караблі /катары - 18 (+0) адз.,

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў - 5064 (+3) адз.,

спецыяльная тэхніка - 200 (+0).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках