Уварванне з Беларусі: рассакрэчаны адзін з варыянтаў аперацыі
11- 3.02.2023, 11:58
- 31,534

Мэтай з'яўляецца захоп важнага плацдарму.
Ваенны экспэрт Алег Жданаў ацаніў пагрозу новай высадкі расейскага дэсанта ва Украіне. Ён нагадаў, што ў пачатку ўварвання ў лютым 2022 года дэсантнікі спрабавалі высадзіцца ў Гастомелі і Васількова ў Кіеўскай вобласці, але ўкраінскія вайскоўцы адбілі гэтыя спробы.
Падчас эфіру на сваім канале на YouTube Жданаў падкрэсліў, што тады ўкраінскія абаронцы ліквідавалі ледзь не ўвесь расейскі дэсант. І акупанты дагэтуль не могуць акрыяць ад тых падзей. Аднак нават нягледзячы на вялікія страты, казаць пра тое, што расейскі дэсант адыходзіць у мінулае, нельга.
«Цяпер разглядаецца адзін з варыянтаў аперацыі ўварвання ва Украіну з боку Беларусі. Мы разумеем, што гэта не сёння, заўтра ці паслязаўтра. Гэта можа быць у сярэднетэрміновай перспектыве, калі РФ пачне фармаваць ударную групоўку. Але як варыянт можна разглядаць высадку дэсанту з боку Беларусі з мэтай захопу плацдарму і прарыву нашай абароны на мяжы. Ці магчымы ён - тэарэтычна так. Практычна - у РФ няма сіл і сродкаў. Мы разглядалі магчымасць высадкі марскога дэсанту ў Адэсе - таксама няма», - распавёў экспэрт.
Са слоў Жданава, Расея ўмудрылася навязаць Украіне пазіцыйную вайну ўзору Другой сусветнай, падчас якой вельмі цяжка весці дэсантныя аперацыі - як марскія, так і наземныя.
«Але ў сучаснай вайне высадка дэсанта, захоп аб'екта і ўтрыманне да падыходу асноўных сіл - гэта цалкам прымальна», - дадаў ён.