29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ліды падчас прыборкі знайшоў унікальную 50-даляравую купюру

12
Жыхар Ліды падчас прыборкі знайшоў унікальную 50-даляравую купюру

На грошах замест Уліса Гранта выяўлены Абрагам Лінкальн.

Жыхар Ліды аднёс у абменны пункт унікальную 50-даляравую купюру — замест партрэта Уліса Гранта на яе вонкавым баку быў намаляваны Абрагам Лінкальн, які звычайна займае цэнтральнае месца на пяцідаляравай банкноце. Касірка ўважліва вывучыла баністычную рэдкасць і выклікала міліцыю. Як высветлілася, не дарма.

Прыбыўшыя аператыўнікі канфіскавалі грашовы білет і накіравалі яго на экспэртызу. Спецыялісты ўстанавілі, што купюра падробленая: на звычайную пяцідаляравую паперку наклеілі на месца пяцёркі лічбу 50.

Міліцыянерам мужчына растлумачыў, што купюру знайшоў пры прыборцы дома, які дастаўся яму ў спадчыну. Пра тое, што яна можа быць падробленая, ён не здагадваўся.

Лідскім РАУС паводле гэтага факту праводзіцца праверка, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспэртыз.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках