29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы не можам»: Гіркін зладзіў істэрыку праз HIMARS

10
«Мы не можам»: Гіркін зладзіў істэрыку праз HIMARS

Магчымасці ракетных войскаў Расеі моцна саступаюць украінскім.

Расейскае войска не ў стане наносіць высокадакладныя ракетныя ўдары па Украіне, у сувязі з чым лупіць, куды прыйдзецца, у тым ліку, па цывільных аб'ектах. Такое прызнанне зрабіў у нядаўнім выступе дыверсант ФСБ РФ, вайсковы злачынец Ігар Гіркін (Стралкоў), піша dialog.ua.

Прадстаўнік так званай «партыі вайны» ў РФ з сумам канстатаваў, што расейскія войскі не могуць пашкодзіць лагістыку, праз якую Украіна атрымлівае заходняе ўзбраенне.

«На ўкраінскія ракеты, на «Хаймерс» тыя ж працуе ўся спадарожнікавая групоўка ЗША і NАТО. Менавіта таму яны па Антонаўскім мосце пад Херсонам па 20 ракет усаджвалі практычна з дакладнасцю да метра. А ў нас такога няма. Мы не можам патрапіць нашымі «звышдакладнымі» ракетамі ў пункт, як трапляюць «Хаймерсы»! Нават з даволі невялікай адлегласці», - паскардзіўся вайсковы злачынца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках