24 красавiка 2024, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам закрылі выезд у Грузію

3
Расейцам закрылі выезд у Грузію
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Забаронены рух для ўсіх тыпаў транспартных сродкаў.

Праезд праз адзіны прапускны пункт на мяжы РФ з Грузіяй - КПП «Верхні Ларс» - закрыты «да асаблівага распараджэння», паведаміла галоўная ўправа МНС у Паўночнай Асеціі.

«Забаронены рух для ўсіх тыпаў аўтатранспартных сродкаў на адцінку горад Уладзікаўказ - населены пункт Ларс у кірунку на выезд з Расейскай Федэрацыі з 19:15 2 лютага», - гаворыцца ў публікацыі.

У ведамстве патлумачылі пастанову «пагаршэннем варункаў надвор'я ў Грузіі». У сувязі з гэтым нібыта немагчыма гарантаваць бяспеку руху аўтамабіляў. У МНС таксама спаслаліся на рэкамендацыі памежнай паліцыі Грузіі.

Пасля аб'яўлення ў Расеі «частковай мабілізацыі» КПП «Верхні Ларс» стаў самай папулярнай мясцінай для выезду з краіны. Улады Грузіі паведамлялі, што толькі за першыя два тыдні з 21 верасня мяжу перасеклі 80 000 расейцаў.

У заторы па дарозе да КПП сабралася блізу 5 000 аўтамабіляў, і людзі днямі чакалі сваёй чаргі практычна без ежы і вады. Некаторыя нават прадавалі машыны за бясцань, расказвалі відавочцы. У выніку каля КПП паставілі мабільны пункт вайсковага камісарыяту. Яшчэ раней ФСБ прыгнала туды бронетранспарцёр з вайскоўцамі «на выпадак спробы прарыву мяжы».

Нядаўна грамадскасць ускалыхнула навіна аб тым, што ўлады рыхтуюцца забараніць свабоднае перасячэнне мяжы Расеі на аўто. Пасля гэтага кіраўнік камітэта Дзярждумы ў транспарце Яўген Масквічоў заявіў, што абавязак рэзерваваць дату і час выезду закране толькі грузавых перавозчыкаў, а не звычайных аўтамабілістаў. Ён таксама адзначыў, што сістэма пачне працаваць не на ўсёй мяжы, а толькі «на тых пунктах пропуску, на якіх ёсць праблемы». Сярод такіх ён назваў і КПП Верхні Ларс. Пазней папраўка знікла з базы Дзярждумы.

Тады ж прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў заявіў, што ідэя забараніць грамадзянам Расеі выезд за мяжу без папярэдняй рэгістрацыі ў Крамлі не абмяркоўвалася.

Між тым у самой Грузіі могуць узмацніць жорсткасць умовы знаходжання для расейцаў. Такую рэзалюцыю ўнесла ў парламент адна з апазіцыйных партый. У дакуменце гаворыцца аб неабходнасці скарачэння тэрміна бязвізавага знаходжання грамадзян РФ.

У сярэдзіне лістапада прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі казала, што з пачатку мабілізацыі ў краіну прыехалі больш за 700 000 расейцаў. Паводле ейных слоў, прыкладна 100 000 з іх засталіся ў краіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках