Неадэкватная расейка напала ў Тайландзе на грамадзянку Вялікабрытаніі
27- 3.02.2023, 11:55
- 15,744

Пра інцыдэнт паведаміла польская спартоўка Моніка Сазанская.
Расейка з мужам у Тайландзе накінулася на грамадзянку Вялікабрытаніі. Паведамляецца, што калі жанчына ветліва да яе звярнулася, то жыхарка краіны-агрэсаркі адкусіла пацярпелай кавалак пальца і напала на сабаку.
Са звестак выдання mirror.co.uk, гісторыю з нападам распавяла былая польская спартоўка Моніка Сазанская.
Жанчына разам з сяброўкай адпачывалі на пляжы ў Тайландзе. Там яны шукалі свабоднае месца, каб атрымліваць асалоду ад адпачынку. Вольныя пляжныя крэслы-мяшкі жанчыны заўважылі каля парачкі.
«Тады сяброўка Сазанскай ветліва спытала, ці вольна тут. Гэта раззлавала расейку і яна не захацела, каб ля іх адпачывалі сяброўкі. Сітуацыю ўрэгуляваў толькі афіцыянт клубнага пляжа», - гаворыцца ў паведамленні.
Расейцы гэта вельмі не спадабалася і яна напала на сяброўку Монікі - грамадзянку Вялікабрытаніі. Расейка адкусіла жанчыне частку пальца і збілаейнага сабаку.
«Яна схапіла руку маёй сяброўкі і ўкусіла яе. Затым выплюнула адкушаную фалангу і ўсміхнулася. Кроў проста пырснула. Гэта было як у фільме жахаў!», - успамінае полька.
«Цяпер лекары спрабуюць выратаваць палец і пазбегнуць ампутацыі з дапамогай спецыяльнай працэдуры, якая называецца «абкручванне», - кажа Моніка Сазанская.
Паведамляецца, што расейскі паспелі ўцячы. Жыхарка краіны-агрэсаркі ўцякла на найбліжэйшы самалёт і паляцела ў Малайзію.
Грамадзянку Брытаніі шпіталізавалі, медыкі спрабуюць выратаваць ейны палец.