27 сакавiка 2023, панядзелак, 23:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі «вагнераўца», які сядзеў за крадзеж сардэлек

12
Ва Украіне ліквідавалі «вагнераўца», які сядзеў за крадзеж сардэлек

Найміт патрапіў на фронт проста з калоніі.

Украінскія ваяры ліквідавалі расейскага зэка-«вагнераўца», які сядзеў за крадзеж кавалка мяса і некалькіх сардэлек.

Як паведамляе OSINT-экспэрт Іраклі Камахідзэ, ліквідаваны найміт Уладзімір Караткоў з Валгаградскай вобласці РФ. Яго завербавалі ў «Вагнер» проста з калоніі.

«Ліквідаваны ва Украіне ПВК-зэк Уладзімір Караткоў з Валгаградскай вобласці сядзеў за крадзеж 200 грамаў варанай кураціны і 300 грамаў сардэлек», - адзначыў Камахідзэ са спасылкай на некралог.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».