20 красавiка 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Лаўровым у Афрыцы здарыліся дзве прыкрыя нечаканасці

9
З Лаўровым у Афрыцы здарыліся дзве прыкрыя нечаканасці
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ

У расейскай дыпламатыі пачаліся праблемы, якіх раней не было.

З міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым здарыліся «дзве прыкрыя нечаканасці» падчас яго студзеньскага турнэ па краінах Афрыкі. Пра гэта распавёў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю BBC News.

Цягам апошніх двух тыдняў расейскія СМІ актыўна выхваляліся «поспехамі» расейскай дыпламатыі, асвятляючы візіт Лаўрова на афрыканскі кантынент. Там ён наведаў чатыры краіны. Аднак турнэ сталася не такім паспяховым, як гэта спрабуюць паднесці расейскія прапагандысты.

«У гэтым турнэ ў Лаўрова адбыліся дзве прыкрыя нечаканасці - у дзве краіны ён не патрапіў. На маёй памяці гэта ўпершыню», - распавёў Кулеба.

Украінскі дыпламат не стаў удакладняць, пра якія краіны ідзе гаворка, але з расейскай прэсы вядома, што Лаўроў збіраўся наведаць Батсвану, але так туды і не трапіў. Прычыны не агучваліся.

Таксама Лаўроў, імаверна, планаваў наведаць Гану і Маўрытанію. Гэтыя дзве краіны адкрыта выказвалі незадаволенасць актыўнасцю «Групы Вагнера» ў рэгіёне. Вядома, што ў Маўрытанію Лаўроў усё ж мусіць прыехаць, але мясцовыя СМІ сумняваюцца, што прэзідэнт краіны з ім сустрэнецца.

«Я ведаю, чаму ён не патрапіў. Але гэта, у прынцыпе, сігнал. Яшчэ ўчора падавалася, што Расея безумоўна дамінуе ў Афрыцы, паўсюды адчыняюцца дзверы і ўсе з абдымкамі іх прымаюць. А тут раптам пачынаюцца праблемы», - каментуе сітуацыю Дзмітрый Кулеба.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках